Апублікаваны абноўлены Падатковы кодэкс Беларусі

Некаторыя палажэнні закона ўжо ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2022 года​ / pravo.by
Некаторыя палажэнні закона ўжо ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2022 года​ / pravo.by

На Нацыянальным прававым партале Беларусі апублікаваны абноўлены Падатковы кодэкс Беларусі. Некаторыя яго нормы ўжо былі праанансаваныя. У прыватнасці, увядзенне ПДВ на продаж тавараў замежнымі інтэрнэт-крамамі і змяненне рэжыму падаткаабкладання для ІП і самазанятых.

Істотна скарачаецца практыка прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання (ССП). Ёю не змогуць больш карыстацца натарыусы і адвакаты, а таксама многія ІП, якія аказваюць паслугі. У якасці выключэння такі спрошчаны рэжым падаткаабкладання пакінулі праграмістам, а таксама тым, хто аказвае паслугі ў галіне турызму, аховы здароўя, сухапутнага транспарту і грамадскага харчавання.

Пры гэтым стаўкі падатку пры ССП зменяцца. Асноўная стаўка складзе 6%. Але ў шэрагу выпадкаў яна павялічыцца да 16%.

Яшчэ адно новаўвядзенне тычыцца выплаты падатку на нерухомасць. Абноўлены Падатковы кодэкс адмяняе льготу па выплаце гэтага падатку за першую кватэру ва ўласнасці. Цяпер плаціць прыйдзецца і за яе. Ад гэтага плацяжу вызваляць толькі пенсіянераў, інвалідаў, дзяцей, недзеяздольных асоб, вайскоўцаў, удзельнікаў ВАВ і прыраўнаваных да іх, а таксама тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу.

Павялічаныя стаўкі збору за рамесную дзейнасць і аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, а таксама стаўкі акцызаў і адзінага падатку. Таксама перагледжаныя стаўкі падаходнага падатку за здачу ў арэнду жылля. У Мінску гаспадаром кватэр, якія яны здаюць, цяпер давядзецца штомесяц плаціць 36,8 рубля за адзін пакой, у абласных цэнтах — 34,5 рубля.

У дакуменце таксама ўстанаўліваюцца фіксаваныя стаўкі падатку на сабак. Раней гэты падатак быў прывязаны да базавай велічыні, цяпер складзе 46,5 рубля за сабаку патэнцыйна небяспечнай пароды, 9,3 рубля — за ўсіх астатніх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі