Апублікаванае першае відэа з кабінета забітага ў Данецку "Гіві"

Апублікаванае першае відэа з кабінета забітага ў Данецку "Гіві"

Апублікаванае першае відэа з кабінета забітага ў Данецку камандзіра батальёна "Самалі" Міхаіла Таўстых, больш вядомага па пазыўным "Гіві". Раніцай 8 лютага па ім быў зроблены стрэл з рэактыўнага пяхотнага агнямёта "Чмель". Кіраўнікі "ДНР" заявілі, што за тэрактам стаяць украінскія спецслужбы.

"Гіві" — ураджэнец украінскага горада Ілавайск, яму было 36 гадоў. Вядомае яго жорсткае стаўленне да ўкраінскіх палонных. У "ДНР" ён атрымаў званне "палкоўніка". Таўстых быў сябрам іншага вядомага палявога камандзіра "Матаролы", якога ўзарвалі ў Данецку ў кастрычніку 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі