27 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч правёў святую імшу за супакоі душы памерлага міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, паведамляе сайт catholic.by.
Таксама за памерлага міністра падчас ранішняй святой імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі маліўся таксама мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Як паведамлялася раней, Уладзімір Макей нечакана памёр 26 лістапада ўзросце 64 гадоў. За дзень да гэтага дарэчы, ён правёў сустрэчу з нунцыем Ёзічам.
Пахаванне Уладзіміра Макея адбудзецца ў аўторак, 29 лістапада, на Усходніх могілках сталіцы. У развітанні і пахавання прыме ўдзел Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.