Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў МЗС Беларусі
![Сяргей Алейнік і Антэ Ёзіч ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/23.11.24_aleinik_nunci1.jpg.webp?itok=EJCIOory)
Сяргей Алейнік і Антэ Ёзіч / mfa.gov.by
24 лістапада апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў МЗС Беларусі. Ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам. Яны "абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам". У кароткім паведамленні МЗС РБ таксама адзначаецца, што паміж Алейнікам і Ёзічам "адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце намаганняў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў".
Прадстаўнік Ватыкана прыехаў да Алейніка пасля затрыманняў ксяндзоў у Беларусі. За краты трапілі Генрых Акалатовіч і Вячаслаў Пялінак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.