Апошнюю ноч фестывалю "Соседний Мир" паўтораць у Мінску

20 верасня ў клубе TNT адбудзецца afterparty фестывалю "Соседний Мир", які прайшоў яшчэ напрыканцы ліпеня. Сёлета ўкраінскі фэст быў адметны тым, што закрывала яго "Беларуская ноч".

"Атмасфера ночы так спадабалася і самім музыкам і наведвальнікам фэсту, што было вырашана, паспрабаваць паўтарыць той "угар" ужо на роднай зямлі, — каментуе арганізатар імпрэзы Віталь Ціхановіч. — Будуць выступаць гурты J-J Bingz, Step Hall, Nizkiz ды "Йо-Йо", то бок тыя гурты, якія выступалі на "Беларускай ночы" фестывалю "Соседний мир". Прыйдзе шмат людзей, якія наведвалі фестываль у Крыме ў горадзе Керч. Карацей, мы збяромся вялікай сяброўскай кампаніяй і ў нас будзе "ні хвіліны спакою!"




Для стварэння адпаведнай атмасферы арганізатары “ночы” вельмі просяць наведвальнікаў прыходзіць у майках з сімволікай фестывалю "Соседний мир". А яшчэ лепш — у самаробных майках, кепках, з таблічкам, плакатамі, дзе будзе напісана "Ни минуты поко-о-я-я!!!". Бо менавіта гэты радок з песні гурта "Весёлые ребята" стаў сапраўдным дэвізам пяцідзённай вылазкі беларусаў у Керч. Пачатак імпрэзы ў 18:00, кошт квіткоў на танцпол — 40 тысяч, за столікамі — 60 тысяч рублёў.

Інфа:
+375 29 630 18 80
+375 29 259 73 25

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі