Апошняя праца Хіта Лэджэра — кліп для гурта Modest Mouse (відэа)

Амерыканскі гурт Modest Mouse прэзентаваў кліп, які для іх намаляваў вядомы акцёр Хіт Лэджэр. Гэта была апошняя праца Лэджэра перад трагічнай смерцю ў студзені 2008 году ад перадазіроўкі лекаў. З тых часоў відэа доўга праляжала на паліцы — гурт не жадаў нажывацца на пасмяротнай славе таленавітага акцёра. Але зараз, па меркаванні ўдзельнікаў Modest Mouse, прыйшоў час.

Кліп зроблены на сінгл “King Rat”, які ўвайшоў у міні-альбом “No One's First and You're Next” — яго рэліз адбыўся акурат у дзень прэм'еры самога кліпа.

Відэа на песню “King Rat” распавядае пра браканьерскае паляванне на кітоў ля берагоў Аўстраліі, радзімы Лэджэра. Там з-за кітабойнай здабычы, гэтыя млекакормячыя знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Па сюжэце ж відэа — усё наадварот: кіты і дэльфіны займаюцца паляваннем на людзей.
music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі