Аператара "Белсата" Аляксандра Любенчука будуць судзіць у панядзелак

Аператара "Белсата" Аляксандра Любенчука будуць судзіць у панядзелак

Аператара тэлеканала "Белсат" Аляксандра Любенчука ў панядзелак, 3 красавіка, будуць судзіць. Яго вінавацяць у хуліганстве: нібыта, пасля затрымання Любянчук лаяўся матам у міліцыі. Выходныя ён правядзе ў Цэнтры ізаляцыі парвапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта паведаміў у сацсетках прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння на офісах тэлеканала ў Мінску адбыліся ператрусы. Міліцыя патлумачыла, што ідзе праверка "па факце незаконнага выкарыстання таварнага знаку". Пасля ператрусаў з аднаго з офісаў у міліцыю забралі аператара Аляксандра Любенчука, які быў там. Дарэчы, аператар мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі