Апазіцыйны "міністр абароны" Валерый Сахашчык мае расійскае грамадзянства

Апазіцыйны "міністр абароны" Валерый Сахашчык мае расійскае грамадзянства

"Міністр абароны" ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Валерый Сахашчык мае расійскі пашпарт, паведамляе Радыё "Свабода".

Рэдакцыя атрымала фатаздымкі пашпарта РФ на яго імя і звярнулася да палітыка па каментар.

"Гэта не фэйк. Атрымаў грамадзянства "аўтаматам" у 1992 годзе. Давалі ўсім, хто быў тады ў ГДР. Пашпартам ніколі не карыстаўся", — адказаў на гэта Сахашчык.

Па яго словах, расійскі пашпарт захоўваўся ў доме ў Брэсце. Хутчэй за ўсё, дакумент канфіскавалі падчас ператрусу. 

Сахашчык заяўляе, што пасля 1992 года па падаўжэнне расійскага грамадзянства ніколі не звяртаўся, а новы пашпарт яму дасылалі па пошце.

На фатаздымках, якія атрымала "Свабода", бачна, што пашпарт выдадзены ў 2012 годзе ў Калінінградзе. Там жа пазначаны адрас рэгістрацыі ўладальніка дакумента.

У Пераходным кабінеце, пра які 9 жніўня абвясціла Святлана Ціханоўская, Сахашчык займае пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі