Апазіцыя адмаўляецца ад пасярэдніцтва Рады інтэлігенцыі ў выбары "адзінага"

Апазіцыйныя палітыкі вырашылі адмовіцца ад пасярэдніцтва Рады беларускай інтэлігенцыі пры выбары адзінага кандыдата ў прэзідэнты. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавёў лідар Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч. Рашэнне было прынятае 11 жніўня на паседжанні круглага стала з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, які арганізуе Рада беларускай інтэлігенцыі. Па словах апазіцыйных палітыкаў, паколькі Рада вызначыла 5 прэтэндэнтаў, то яна страціла нейтралітэт у пытанні выбару "адзінага".

Яшчэ адно паседжанне круглага стала на чале са старшынём рады Ўладзімірам Коласам адбудзецца 13 жніўня. Далейшыя паседжанні будуць праходзіць пад старшынствам аднаго з удзельнікаў круглага стала. На паседжанні, якое пройдзе на наступным тыдні, будзе старшыняваць лідар АГП Анатоль Лябедзька. Колас будзе ўдзельнічаць у паседжаннях у якасці радавога сябра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі