"Антыкавідную" рассадку ў беларускіх цягніках захаваюць да 1 ліпеня

"Антыкавідную" рассадку ў беларускіх цягніках захаваюць да 1 ліпеня

Беларуская чыгунка да 1 ліпеня падаўжае тэрмін дзеяння новай схемы рассадкі ў цягніках з нумараванымі месцамі, паведамляецца на сайце БЧ.

Гэтая рассадка была ўведзеная 15 красавіка. Яе мэта — захаванне сацыяльнай дыстанцыі паміж пасажырамі ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення.

Згодна з гэтай схемай у купэ павінна быць не больш за два пасажыры, у плацкартным вагоне — не больш за тры чалавекі ў адным адсеку. Пасажыры, якія купляюць квіткі разам у адной замове, могуць заняць тры ці чатыры месцы ў купэ, калі дагэтуль там не было прададзена ніводнага месца.

У цягніках "Штадлер" у двухмесным шэрагу пасажыр будзе размешчаны каля акна. У трохмесным — адзін чалавек каля акна, другі — праз месца каля праходу, сярэдні шэраг застаецца незанятым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі