Вы тут

Антыкарупцыйныя плакаты, якія беларусы дасылалі ў Генпракуратуру

Адзін з плакатаў / anticorruption.life

У Генпракуратуры Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў нацыянальнага этапу міжнароднага маладзёжнага конкурсу на найлепшую рэкламу супраць карупцыі. Плакаты і відэаролікі дасылаліся на афіцыйны сайт. Сярод 22 тысяч прац з Беларусі налічылі каля 140 відэаролікаў і больш за 700 плакатаў (у міжнародным конкурсе таксама ўдзельнічаюць жыхары Арменіі, Індыі, Казахстана, КНР, Кыргызстана, Расіі і Паўднёва-афрыканскай рэспублікі). На першым этапе нацыянальныя конкурсныя камісіі вызначылі пераможцаў, якія паўдзельнічаюць у фінале (яго пераможцаў агучаць 9 снежня ў Маскве).

Хто ж яны, удзельнікі? Гэта не толькі школьнікі, студэнты, ёсць і людзі сталага ўзросту, якіх хвалюе барацьба з карупцыяй.  

У намінацыі "Найлепшы плакат" перамагла студэнтка са Светлагорска Марына Крот. Яе і іншых аўтараў узнагароджваў асабіста генпракурор Аляксандр Канюк. Больш падрабязна можна паглядзець тут.

Плакат Марыны Крот
anticorruption.life
anticorruption.life

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.