Анфімаў: Дзяржкантроль праводзіць толькі 3-5% праверак у краіне

Анфімаў: Дзяржкантроль праводзіць толькі 3-5% праверак у краіне

Дзейнасць кантрольна-наглядных органаў у Беларусі плануецца ўпарадкаваць. Пра гэта кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў заявіў у інтэрв'ю праграме "Контуры", паказаным на тэлеканале АНТ увечары 12 чэрвеня.

Чыноўнік адзначыў, што ў яго ведамства склалася даволі злавесная рэпутацыя ў плане разнастайных праверак. Тым часам, кажа Анфімаў, Дзяржкантроль паводзіць толькі 3-5% усіх праверак у краіне. Астатнія праверкі прыпадаюць на долю іншых ведамстваў. І не выключана, што разнастайныя праверкі перашкаджаюць працы прадпрыемстваў, мяркуе старшыня КДК.

Таму цяпер у нашай краіне распрацаваныя прапановы па ўпарадкаванні кантрольна-нагляднай дзейнасці. Па словах Анфімава, прапануецца скараціць колькасць праверак, ліквідаваць дубляванне праверак. Старшыня КДК заявіў, што гэтыя прапановы будуць перададзеныя кіраўніку дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі