Вы тут

Андрэй Стрыжак: BySol дапамог сёлета беларусам на 1 мільён 200 тысяч еўра

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

За 2021 год Фонд дапамогі рэпрэсаваным BySol аказаў беларусам дапамогу на суму ў 1 мільён 200 тысяч еўра. Такую лічбу назваў у эфіры Еўрарадыё заснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.

Па яго словах, ільвіную долю складаюць сродкі, сабраныя на персанальных зборах. На сайце фонду можна адкрыць свой персанальны збор. Было адкрыта і паспяхова сабрана больш за 200 такіх збораў — ад дапамогі сям'і палітзняволенага і да тэрміновых аперацый для людзей, якія выехалі з Беларусі і атрымалі траўму ўжо ва Украіне, Польшчы ці іншай краіне.

Іншыя кірункі працы BySol — дапамога дваровым ініцыятывам, дапамога сем'ям палітзняволеных, перанавучанне звольненых і "экстраная эвакуацыя". Напрыклад, фонд выканаў больш за 300 заявак дапамогі ад сем'яў палітзняволеных — без уліку персанальных збораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.