Андрэй Кузнечык з Радыё "Свабода" не выйшаў пасля другога арышту
![Андрэй Кузнечык з Радыё "Свабода" не выйшаў пасля другога арышту](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kuznieczyk-3011.jpg.webp?itok=T9KjkzyY)
Пасля другога арышту на волю не выйшаў фрылансер Радыё "Свабода" Андрэй Кузнечык. Яго мусілі выпусціць на волю сёння 21:30.
Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, дома ў яго адбыўся ператрус. Пасля гэтага яго ўжо двойчы асудзілі, абвінаваціўшы ў "дробным хуліганстве". Кожны раз яму прысуджалі 10 сутак. Ён не прызнаў сваю віну.
З якой прычыны ён не выйшаў на волю сёння, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.