Вы тут

Андрэй Касціцын стаў капітанам мінскага "Дынама"

Андрэй Касціцын / прэс-служба ХК "Дынама-Мінск"

Нападнік Андрэй Касціцын стаў новым капітанам хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Такое рашэнне, як перадае прэс-служба, прынялі разам трэнерскі штаб і гендырэктар клуба Дзмітрый Баскаў.

Рашэнне абгрунтоўваецца тым, што Андрэй Касціцын — адзін з найбольш дасведчаных і тытулаваных гульцоў у складзе каманды. Ён не толькі павінен стаць прыкладам для маладых хакеістаў, але дапамагчы ім у падрыхтоўцы да чэмпіянату свету 2021 года, які пройдзе ў Мінску і Рызе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.