Вы тут

Андрэй Дынько пра 13 сутак у СІЗА: “На Акрэсціна сапраўдная катавальня”

Андрэй Дынько / фота з сацсетак

Галоўны рэдактар часопісу “Наша гісторыі” Андрэй Дынько падзяліўся ўражаннямі ад знаходжання ў СІЗА на Акрэсціна. Вялікі эмацыйны пост ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

“Па-першае, так, на Акрэсціна сапраўдная катавальня. Усё прадумана для абесчалавечвання чалавека. Але ўсё гэта можна вытрымаць; і фізічна, і маральна чалавек мабілізуецца ў такіх умовах. Так што - спакойна. Я пэўны, што маіх калег таксама не зламаюць і не надломяць.

Па-другое, мае калегі — сапраўдныя героі. "Наша Ніва" не пакінула пазіцый і выконвала свой прафесійны абавязак да канца.

Па-трэцяе, найбольшай нечаканасцю было, колькі людзей па той бок стараліся — яны то разумеюць, што там усё татальна праслухоўваецца і праглядаецца — стараліся жэстам, намёкам, паўзай прадэманстраваць часам салідарнасць, а часам - чалавечнасць. Гэта неацэнна”, — піша ён. 

Дынько быў затрыманы з іншымі супрацоўнікамі “Нашай Нівы”, якой належыць часопіс “Наша гісторыя”, Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко. Іх абвінавачваюць у тым, што яны няправільна аплачвалі камуналку за памяшканне офіса і быццам бы недапалацілі 3000 рублёў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.