Анатоль Лябедзька заключыў у Брэсце “антыкарупцыйную дамову”

Паводле дакумента, прадэманстраванага журналістам, яны былі перададзеныя ўнітарнаму прадпрыемству “Дынама-Цэнтр”. Пад дакументам стаяць пячатка адміністрацыі прэзідэнта і подпіс кіраўніка дзяржавы.



Вось што сказаў Анатоль Лябедзька:



"Безумоўна, гэта цікавая тэма. Мы з вялікім задавальненнем выкарыстаем гэта. Як мінімум, накіруем запыт у службу Кантролю і Генеральную пракуратуру. Гэта можа быць запыт з некалькіх бакоў. Калі мы звярнуліся ў некалькі структураў, Міністэрства фінансаў адказала, што грошы на будаўніцтва рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі на 50 адсоткаў ідуць з бюджэту горада Мінска. Гэта ўжо была важная інфармацыя, за якую мы зачапіліся".



Размеркаванню надзелаў ў абход аўкцыёнаў быў прысвечаны артыкул рэдактара “Брестского курьера” Мікалая Аляксандрава. Надзелы былі перададзеныя не толькі ў Брэсце, але ва ўсіх абласных гарадах. Між тым кошт кожнага такога надзела складае 6-7 мільярдаў рублёў.



Нагадаем, Анатоль Лябедзька і ганаровы старшыня АГП, былы кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч у Брэсце сустракаліся з журналістамі. Яны распавядалі пра дасягненні Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў адстойванні права беларусаў на малы памежны рух і ў барацьбе супраць карупцыі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі