Вы тут

Анатоль Лябедзька вырашыў зноў балатавацца на пасаду старшыні АГП

Фота з архіву Еўрарадыё

Анатоль Лябедзька заявіў, што будзе дзясяты раз балатавацца на пасаду старшыні партыі, піша сайт ucpb.org

Справаздачна-выбарчы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі пройдзе 8 ліпеня. Дагэтуль пра вылучэнне сваіх кандыдатураў заяўлялі Васіль Палякоў, Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў

Анатоль Лябедзька, які кіруе партыяй з 2000 года, раней казаў, што не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на бліжэйшых выбарах. Аднак 26 чэрвеня палітык заявіў: "Я ў гульні. Я ў спісе кандыдатаў. Усё астатняе — 8 ліпеня". 

Цяпер кіраўнік АГП знаходзіцца па-за межамі Беларусі — ён прымае ўдзел у працы Парламенцкай Асамблеі "Еўранэст".