На волю выйшаў палітвязень Арцём Лябедзька
Арцём Лябедзька падчас суда / БЕЛТА
На волю выйшаў сын Анатоля Лябедзькі Арцём. Пра гэта палітык напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Арцёма затрымалі ў сакавіку 2023 года за данаты ў фонды салідарнасці. Ужо ў жніўні яго асудзілі, абвінаваціўшы ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання". Яму прызначылі тры з паловай гады зняволення. Да затрымання хлопец не займаўся палітыкай і працаваў у прыватнай сферы.
Палітвязень цалкам адбыў свой тэрмін.