Палітвязень Арцём Лябедзька не прызнае віну
![Арцём Лябедзька ў судзе / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/al2_3.jpg.webp?itok=WJ0-gWBr)
Арцём Лябедзька ў судзе / БЕЛТА
Палітвязень Арцём Лябедзька не прызнаў віну, паведамляюць праваабаронцы. У судзе ён заявіў, што не разумее, за што знаходзіцца на лаве падсудных. Не ясная яму і сутнасць выстаўленых абвінавачванняў.
Арцёма Лябедзьку затрымалі ў сакавіку 2023 года. Яго двойчы асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым распачалі крымінальную справу. Бацька Арцёма Анатоль Лябедзька раней узначальваў апазіцыйную Аб'яднаную грамадзянскую партыю (нядаўна яе ліквідаваў Вярхоўны суд РБ), а цяпер жыве за мяжой, з'яўляецца дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве.
Справу палітвязня пачалі разглядаць у Мінскім гарадскім судзе 21 жніўня. Арцёма Лябедзьку вінавацяць у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" (за данаты).
![Палітвязень Арцём Лябедзька не прызнае віну](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/AL.jpg.webp?itok=_aAvw11o)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.