Анансаваная чарговая спроба аднавіць сінагогу ў Слоніме
![Слонімская сінагога — помнік архітэктуры сярэдзіны XVII стагоддзя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/sinsl.jpg.webp?itok=t4NiR1Cy)
Слонімская сінагога — помнік архітэктуры сярэдзіны XVII стагоддзя / slonves.by
Анансаваная чарговая спроба аднавіць сінагогу ў Слоніме, помнік архітэктуры сярэдзіны XVII стагоддзя. 2 траўня ў мясцовым райвыканкаме прайшла "арганізацыйная сустрэча". У лютым на таргах сінагогу прадалі за 42 рублі. Новым уладальнікам стаў грамадзянін Расіі, імя якога не называлася. Днямі ён прыехаў у Беларусь.
Як піша "Слонімскі веснік", сінагогу купіла кампанія "АРПТ" з Масквы. Яе дырэктар Дзяніс Дудараў сустрэўся з кіраўніцтвам горада. Ад новага ўладальніка патрабуецца аднавіць помнік архітэктуры за пяць гадоў. Пакуль будуць праводзіцца даследаванні, пасля чаго пачнуцца "рэстаўрацыйныя мерапрыемствы".
Папярэднюю спробу аднавіць слонімскую сінагогу рабіла пісьменніца і педагог Ілона Караваева (Іаана Рыўз). Яна заплаціла каля 30 тысяч рублёў (для гэтага прадала кватэру ў Мінску). Але ў выніку грошай на рэстаўрацыю не сабрала, і помнік вярнуўся да мясцовых уладаў.
![Анансаваная чарговая спроба аднавіць сінагогу ў Слоніме](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1b7a4913.jpg.webp?itok=PZG0-kcB)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.