Вы тут

Слонімскую сінагогу, пабудаваную ў 1642-м, купіла пісьменніца з Мінска

Ілона Караваева, яна ж Іаана Рыўз / slonves.by

Стала вядомае імя пакупніка слонімскай сінагогі, пабудаванай у 1642 годзе. Аукцыён прайшоў у канцы снежня 2020-га ў Гродне. Помнік архітэктуры быў прададзены менш чым за 30 тысяч рублёў (першапачаткова цана складала амаль 140 тысяч). Як піша "Слонімскі веснік", пакупніца — пісьменніца і педагог Ілона Караваева, яна ж Іаана Рыўз. Яна — сябра Саюза музычных дзеячаў Беларусі, піша казкі, у тым ліку і на англійскай мове.

Доўгі час сінагога ў Слоніма чакала рэстаўрацыі. Мясцовыя ўлады вялі перамовы з прадстаўнікамі замежных дабрачынных фондаў, але безвынікова. Некалькі аукцыёнаў у 2020-м не адбыліся, паколькі не было жадаючых купіць сінагогу. Справа ў тым, што новаму ўладальніку трэба ў вызначаныя тэрміны распрацаваць дакументацыю і правесці рэстаўрацыю помніка архітэктуры.

Слонімская сінагога / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.