Амерыканскія анколагі паспяхова выпрабавалі вакцыну супраць рака

Амерыканскія анколагі паспяхова выпрабавалі вакцыну супраць рака

Амерыканскія, нямецкія і аўстрыйскія анколагі даказалі, што выпрабаваныя імі персаналізаваныя вакцыны супраць рака з'яўляюцца бяспечнымі і клінічна эфектыўнымі для прафілактыкі меланомы. Два адпаведных даследаванні апублікаваныя ў часопісе Nature, піша Lenta.ru.

У першай публікацыі амерыканскія навукоўцы паведамляюць пра вынікі першай фазы клінічных выпрабаванняў вакцыны, накіраванай на 20 персаналізаваных неантыгенаў, звязаных з ракам скуры. У чатырох з шасці пацыентаў, якім была зробленая прышчэпка, на працягу 25 месяцаў не назіралася рэцыдываў меланомы.

У другой публікацыі нямецкія і аўстрыйскія аўтары паведамляюць пра ўнікальны персаналізаваны падыход да вакцынацыі на аснове РНК, якая накіравана на знішчэнне ў 13 пацыентаў, хворых меланомай, неаэпітопаў (частак макрамалекул антыгенаў, якія распазнаюцца імуннай сістэмай). У васьмі пацыентаў праз 23 месяцы пасля вакцынацыі пухліны зніклі.

Спецыялісты плануюць распачаць другую фазу клінічных выпрабаванняў вакцынаў, а таксама вызначыць іх эфектыўнасць у барацьбе з іншымі тыпамі рака.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі