Амбасадар Украіны: Галоўная крыніца праблемаў у рэгіёне — Расія

Амбасадар Украіны: Галоўная крыніца праблемаў у рэгіёне — Расія

Галоўнай крыніцай канфліктаў і праблемаў у рэгіёне з'яўляецца Расія. Пра гэта амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім заявіў падчас адкрытай сустрэчы Экспертна-аналітычнага клуба на тэму "Беларусь і Украіна: перспектывы развіцця адносін пасля ўкраінскіх выбараў".

"Пасля Рэвалюцыі Годнасці ўсе неяк пахавалі вушы, а сёння зноў гавораць, што трэба ісці на перамовы з Расіяй, трэба пачынаць новы дыялог... І неяк у гэтым ключы перасталі гаварыць пра галоўны фактар, які ўплывае на нашыя адносіны з вамі, на беларуска-ўкраінскія адносіны — гэта фактар Расіі", — падкрэсліў украінскі амбасадар. 

Дыпламат згадаў, што на канферэнцыі, прысвечанай 10-годдзю Усходняга партнёрства, якая прайшла ў Мінску 4 чэрвеня, гучала праблема канфлікту ва Украіне і бяспекі ў рэгіёне. Але не называлася галоўная крыніца гэтага канфлікту. "А галоўная праблема гэтага канфлікту — гэта Расійская Федэрацыя, і агрэсія супраць Украіны, якая працягваецца, і Крым, які мы амаль што страцілі... Гэта ўсё чамусьці не ўзгадваецца, чамусьці ўсе замоўчваюць, у каго праблемы ў гэтым рэгіёне і з кім", — заявіў Ігар Кізім. 

Па яго словах, у NATO ні з адной краінай рэгіёну праблемаў няма: ні з Беларуссю, ні з Украінай, ні з Латвіяй, ні з Літвой, ні з Грузіяй. "Ва ўсіх гэтых краін ёсць праблемы з Расіяй", — канстатаваў дыпламат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі