Аляксандру Хацкевічу споўнілася 50 гадоў

Аляксандр Хацкевіч (трэці злева) падчас працы на Кіпры

Аляксандр Хацкевіч (трэці злева) падчас працы на Кіпры / facebook.com/karmiotissa

19 кастрычніка былому беларускаму футбалісту, экс-галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай Беларусі і кіеўскага "Дынама" Аляксандру Хацкевічу споўнілася 50 гадоў. Працяглы час ён жыве ва Украіне. Летась Хацкевіч крытычна выказаўся пра пазіцыю беларускіх спартсменаў у дачыненні расійскай агрэсіі, заклікаў беларусаў не баяцца і гаварыць праўду пра тое, што адбываецца ва Украіне. А яшчэ ён далучыўся да свабодных спартсменаў Беларусі, удзельнічаў у футбольным турніры ў Варшаве ў падтрымку беларускага палітвязня.

У інтэрв'ю "Нашай ніве" Аляксандр Хацкевіч кажа, што знаходзіцца ў адной з краін Еўропы. "Усе стаміліся ад вайны, — распавядае ён. — Я сам цяпер у паездцы па Еўропе, сустракаюся з дзецьмі-перасяленцамі, з іх бацькамі і людзьмі, якія ім дапамагаюць. Вельмі шмат стомы, не толькі фізічнай. Вам не перадаць адчування, калі ты бачыш гэтыя вочы, калі ты бачыш гэтых дзяцей, бацькоў. Нехта пацярпеў фізічна ад гэтага ўсяго. Але ў народа Украіны ёсць мэта — абараніць і вызваліць сваю зямлю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі