Вы тут

Аляксандр Хацкевіч крытычна выказаўся пра беларускіх спартсменаў

Аляксандр Хацкевіч / УНІАН

Былы галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі і кіеўскага "Дынама" Аляксандр Хацкевіч крытычна выказаўся пра пазіцыю беларускіх спартсменаў у дачыненні вайны ва Украіне.

"Ну, калі ў 2020 годзе толькі адзінкі беларускіх футбалістаў падтрымалі свой народ, я думаю, і я бачу, што на ўкраінскі народ ім глыбока напляваць, таму што ні адзін футбаліст, ні адзін спартсмен у Беларусі не выказаўся, — кажа Хацкевіч. — Два словы можна сказаць, за гэта не расстраляюць".

Тут трэнер не дакладны, паколькі ў падтрымку Украіны выказваліся прадстаўнікі "Свабоднага аб'яднання спартсменаў". Ёсць беларускія спартсмены, якія ваююць за Украіну. Але большасць спартсменаў у Беларусі сапраўды маўчаць.

Аляксандр Хацкевіч згадвае Дар'ю Домрачаву, якая "павярхоўна выказваецца" пра вайну ва Украіне. "Самыя страшныя людзі не тыя, хто за ці супраць, а тыя, хто і нашым, і вашым", — кажа футбольны трэнер. Хацкевіч заклікае беларусаў не баяцца і гаварыць праўду пра тое, што адбываецца ва Украіне, піша УНІАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.