Вы тут

Дар'я Домрачава напісала пра вайну ва Украіне

Дар'я Домрачава / instagram.com/dadofun/

Дар'я Домрачава напісала ў Instagram пра вайну ва Украіне. Падводзячы вынікі біятлоннага сезона (беларуска працавала з кітайскай зборнай), яна прызнаецца, што "ў святле ўсёй сітуацыі... цяжка думаць аб прыемным". "Я перажываю і веру, што вайна хутка скончыцца і наступіць мір, — піша Домрачава. — На жаль, ужо сённяшніх ахвяр катастрафічна шмат. Ні адна палітычная мэта не павінна каштаваць чалавечых жыццяў".

Беларуска перакананая, што "вырашаць канфлікты [трэба] іншымі, цывілізаванымі шляхамі".

У той жа час яна абураецца адхіленнем ад міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх спартсменаў, прысвяціла гэтаму некалькі абзацаў тэксту.

Дар'я Домрачава — чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка і Герой РБ.

У Instagram яна нічога не публікавала са жніўня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.