Вы тут

Аляксандра Герасіменя выставіла на аўкцыён залаты медаль

медаль Герасімені/ instagram.com/aliaksandraherasimenia

Аляксандра Герасіменя выставіла на аўкцыён свой залаты медаль з Чэмпіянату Свету 2012. Спартсменка атрымала яго, праплыўшы 50-метровую дыстанцыю з вынікам 23,64 секунды, усталяваўшы новы нацыянальны рэкорд.

"Гэтым лотам я б хацела падтрымаць усіх беларусаў, перадаць ім зарад 100% упэўненасці ў перамозе, бо вера ў перамогу — гэта ўжо 90% поспеху! На медаль замацаваная чорная стужка (адзіная ў маёй калекцыі), як мне здаецца, якая сімвалізуе ўсіх нашых пацярпелых і палітвязняў. Засталося, зусім крыху — і ўсё ўстане на свае месцы, а ўсе вінаватыя панясуць заслужаныя пакаранні. Галоўнае — ні на секунду ў гэтым не сумнявайцеся!",напісала Герасіменя.

Усе сродкі ад продажу лота будуць пералічаныя ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

2 красавіка стала вядома, што ў дачыненні да стваральнікаў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна ў Беларусі завялі крымінальную справу за "заклікі да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі ці глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт "(ч. 3 арт. 361 КК). І Герасіменя, і Апейкін зараз знаходзяцца замяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.