Аляксандр Макаеў: У прадпрымальнікаў баявы настрой

Чарговая акцыя пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў пачнецца ў 12 гадзінаў у панядзелак, 18 лютага, у Мінску. Некаторыя з лідэраў прапануюць усталяваць на Кастрычніцкай плошчы намёты.
Вось што кажа у інтэрв’ю Еўрарадыё пра сітуацыю напярэдадні акцыі адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў:

“Настрой людзей баявы, але лідэры прадпрымальнікаў у рэгіёнах баяцца, што ім не дадуць выехаць у Мінск… Іх адсочваюць. Відаць, будуць затрыманні, блакіроўкі. Я пакуль на волі і гэта вельмі дзіўна. Раней праходзілі прэвентыўныя затрыманні, даводзілася ў такіх сітуацыях хавацца”.

Паводле словаў Макаева, многія прадпрымальнікі праінфармаваныя пра акцыю, але ёсць і такія, якія не ведаюць ні пра яе, ні пра папярэднія. Частка людзей запалоханая, таму на масавую акцыю разлічваць не даводзіцца, мяркуе Макаеў. Аднак адрозненнем акцыі пратэсту 18 лютага можа стаць з’яўленне на плошчы намётаў.

Гаворыць Аляксандр Макаеў:

“Улады ведаюць, што мы спрабавалі намёты ставіць, 10-га і 21-га. Проста ніхто з лідэраў гэта не агучваў. І людзі казалі, што не было каманды ставіць. Цяпер спадзяюся, што мая прапанова ставіць намёты прагучыць на плошчы. Нават калі мяне заблакуюць”.

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша ніва"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі