Аляксандр Лукашэнка ўхваліў змены ў пагадненне з Расіяй аб пастаўках газу
![Аб'ёмы паставак і транзіту ў 2020-м захаваліся на ўзроўні 2019 года / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_1575815806_372120_big.jpg.webp?itok=ZWBhj3KB)
Аб'ёмы паставак і транзіту ў 2020-м захаваліся на ўзроўні 2019 года / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб адабрэнні праекта пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю аб пастаўках газу. Дакумент апублікаваны ў суботу, 25 студзеня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гаворка ідзе аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, якія размешчаны на тэрыторыі Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду арганізаваць перамовы па праекце пратакола, дазволіўшы ўнесці ў яго пры неабходнасці змены, якія не маюць прынцыповага характару.
Сёння ўказ ўступіў у законную сілу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.