Аляксандр Лукашэнка просіць людзей прыйсці на мясцовыя выбары

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што цяперашнія дэпутаты дасягнулі добрых вынікаў. "Але жыццё не стаіць на месцы, яшчэ вельмі шмат чаго трэба зрабіць. Таму вельмі важна, хто заўтра стане дэпутатам і далей працягне стваральную працу на карысць нашай краіны", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.



"У дні галасавання ў нашых грамадзян ёсць магчымасць самастойна адказаць на гэтае пытанне. І таму я звяртаюся да нашых людзей і прашу прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой свядомы выбар. Для нас важна меркаванне кожнага чалавека", — падкрэсліў ён.



Фота — freeregion.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі