8 снежня Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Кыргызстан, перадае БЕЛТА.
У Бішкеку ён прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. На саміце ЕАЭС кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць каля двух дзясяткаў пытанняў.
Сёння ўвечары ў Лукашэнкі запланаваная нефармальная сустрэча з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым.