Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў бюджэт Беларусі на 2019 год. 31 снежня закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год", падпісаны напярэдадні, зарэгістраваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт- партале.
Тэкст закона яшчэ не апублікаваны.
Праект бюджэту быў распрацаваны да канца кастрычніка, дэпутат Ганна Канапацкая апублікавала яго ў адкрытым доступе. Аднак пазней урад працягнула працу над дакументам, на гэта спатрэбiлася паўтара месяцы. У выніку Палата прадстаўнікоў вымушаная была разглядаць бюджэт у аўральным тэмпе, выдаткаваўшы на "нулявое", першае і другое чытанне ўсяго два дні.
29 снежня, пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным у маскоўскім Крамлі, Аляксандр Лукашэнка не застаўся на хакейны матч "Начной лігі" на Краснай плошчы, сказаўшы, што ў Мінску яго чакае шмат спраў. І сапраўды, бюджэт быў зацверджаны ўжо на наступны дзень пасля вяртання кіраўніка Беларусі з Масквы.