Аляксандр Лукашэнка хоча, каб у крамах можна было "купляць беларускае"

Такую задачу ён паставіў 11 чэрвеня на нарадзе па пытаннях развіцця прамысловага комплексу і рэалізацыі беларускай прадукцыі, інфармуе БЕЛТА.



"У кожнай краме павінен ляжаць беларускі прадукт: ад сурвэтак да мяса і малака. Больш гутарак на гэту тэму быць не можа! Крый божа хтосьці з кантрольных органаў зойдзе ў краму і там не будзе беларускага — наракайце на сябе", — папярэдзіў Лукашэнка кіраўнікоў абласцей і Міністэрства гандлю.


Кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на тое, што дзяржава стварыла ўмовы для паспяховай працы ўсіх сектараў эканомікі, а таму мае права жорстка пытаць пра вынік.



"Сёння што, прамыслоўцы, будаўнікі спажываюць прыродны газ, як Нямеччына, па $400 за 1 тысячы кубаметраў? Не. У два разы, прынамсі, танней, — адзначыў Лукашэнка. — Вы што, сёння нафту па сусветных коштах спажываеце? За паўкошту. Гэта ўнёсак дзяржавы. Вам далі добрыя ўмовы, вы чаго яшчэ чакаеце? Скажыце, што трэба для вас, каб вы заўтра пачалі працаваць у два разы лепш, чым у Нямеччыне, ці хоць бы нароўні з Нямеччынай!"



Фота — kurjer.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі