Аляксандр Карніцкі вярнуўся ў ФК "Гомель"

Аляксандр Карніцкі вярнуўся ў футбольны клуб "Гомель", ён ужо трэніруецца з камандай. У бліжэйшы час паўабаронца можа падпісаць кантракт са сваім былым клубам, інфармуе "Прессбол".

Карніцкаму днямі споўнілася 28 гадоў. Ён скасаваў кантракт з ізраільскім "Хапаэлем" з Раананы, у які летась перайшоў з БАТЭ. За барысаўскі клуб футбаліст, з пераменным поспехам, выступаў у 2014-2016 гадах. За "Гомель" Аляксандр Карніцкі гуляў у 2013-м, запомніўся фантастычным голам з 65 метраў.