Аляксандр Глеб у БАТЭ атрымоўваў 130 тысяч долараў "чыстымі"

Сайт Tribuna.com апублікаваў 80 найбуйнейшых заробкаў футбалістаў вышэйшай лігі за 2013 год. У рэйтынгу даецца "чысты" прыбытак футбалістаў і трэнераў — пасля выплаты падаткаў.



Узначальвае спіс Аляксандр Глеб: у БАТЭ летась ён зарабляў 130 тысяч долараў. На другім месцы таксама гулец БАТЭ Віталь Радзівонаў — 25 тысяч долараў. Наступныя за ім Дзмітрый Молаш ("Дынама" Мінск) і Андрэй Хачатуран ("Шахцёр") зараблялі па 18 тысяч долараў.  Сяргей Балановіч ("Шахцёр"), Неманья Ніколіч ("Дынама" Мінск) і гульцы БАТЭ Арцём Канцавы і Павел Няхайчык — па 15 тысяч.



У топ-50 увайшлі 13 футбалістаў БАТЭ, 15 — "Дынама" (Мінск), 11 — "Шахцёра", па 3 — з "Гомеля", "Мінска" і "Нёмана", па 1 — з "Дняпра" і "Тарпеда-БелАЗ".



Фота — by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі