Аляксандр Глеб: Сезон-2018 стане для мяне заключным у кар'еры

Аляксандр Глеб: Сезон-2018 стане для мяне заключным у кар'еры

Бліжэйшы сезон стане апошнім у гульнявой кар'еры Аляксандра Глеба. Пра гэта вядомы футбаліст заявіў у інтэрв'ю прэс-службе БАТЭ. Як паведамлялася раней, Глеб падпісаў кантракт з барысаўскім клубам. 

"Сезон-2018 стане для мяне заключным у кар'еры. Вельмі хачу завяршыць яе на прыгожай ноце: заваяваць з БАТЭ нацыянальныя трафеі, прабіцца ў групавую стадыю еўракубкаў і дапамагчы зборнай, калі галоўны трэнер будзе зацікаўлены ў маіх паслугах", — падзяліўся спартовец сваімі планамі на сезон.

Па словах Аляксандра Глеба, у "Крылах Саветаў", дзе ён выступаў да мінулага лета, не ўсё атрымалася, таму ён адчувае пэўную недагаворанасць.

Футбаліст кажа, што хаця не выходзіў на поле ў афіцыйных матчах амаль дзесяць месяцаў, але падтрымліваў форму. Ён спадзяецца даволі хутка ўвайсці ў рытм і набраць належныя кандыцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі