Вы тут

Аляксандр Глеб не згуляе за зборную Беларусі ў матчах са шведамі і македонцамі

Фота: Еўрарадыё

Аляксандр Глеб не згуляе за зборную Беларусі ў матчах са шведамі і македонцамі, паведамляе "Прессбол". Футбаліст атрымаў траўму ў нядзелю ў гульні расійскай прэм'ер-лігі самарскіх "Крылаў Саветаў" з "Растовам". Тады Глеб папрасіў замену ў перапынку. У панядзелак у Мінску ён прайшоў абследаванне ў Рэспубліканскім цэнтры траўматалогіі і артапедыі, дзе яму зрабілі МРТ. Высветлілася, што ў футбаліста пашкоджанне дзвюх звязак галенастопа.

"Медычнае заключэнне я адправіў дактарам "Крылаў Саветаў" і нацыянальнай зборнай, — распавядае Глеб "Прессболу". — У аўторак яны вынесуць свае рашэнні адносна тэрмінаў і спосабаў аднаўлення. Аднак ужо відавочна, што мяне чакае курс лячэння і ні ў адным з сакавіцкіх матчаў я прыняць удзелу не змагу".

Як вядома, адборачны матч чэмпіянату свету са зборнай Швецыі каманда Ігара Крывушэнкі правядзе ў Стакгольме 25 сакавіка, а 28 сакавіка беларускую зборную чакае таварыскі матч у Скоп'е з камандай Македоніі.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі