Альтэрнатыўную службу можна будзе праходзіць у лякарнях, ЖКГ, на чыгунцы

Альтэрнатыўную службу можна будзе праходзіць у лякарнях, ЖКГ, на чыгунцы

Парадак прыёму на альтэрнатыўную службу ў Беларусі і ўмовы яе праходжання вызначаныя пастановай Савета міністраў ад 18 красавіка 2016 года №312. Дакумент прыняты дзеля прывядзення нарматыўнай прававой базы ў адпаведнасць з законам "Аб альтэрнатыўнай службе" ад 4 чэрвеня 2015 года, перадае БЕЛТА.

Альтэрнатыўную службу можна будзе праходзіць, выконваючы работы ў арганізацыях аховы здароўя, жыллёва-камунальнай, лясной і сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый. Таксама іх будуць прыцягваць да рамонту чыгуначных шляхоў і аўтадарог. Акрамя таго, "альтэрнатыўшчыкам" можна будзе працаваць у органах і падраздзяленнях МНС. Час праходжання альтэрнатыўнай службы залічваецца ў стаж працы.

Пералік арганізацыяў, дзе можна праходзіць альтэрнатыўную службу, вызначае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Патрабаванні да стану здароўя "альтэрнатыўшчыкаў" будуць такія ж, як да грамадзян, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі