Аліна Арлова: Я не стамілася. Проста з'явіліся іншыя задачы

Еўрарадыё: На днях у Лос-Анжэлесе ўручылі "Оскары". Ці сачылі вы за гэтай падзеяй ? Можа, за кагосьці хварэлі?

Аліна Арлова: Не, не сачыла і не "хварэла". Таму што я наогул мала гляджу сучаснае , сённяшняе кіно, асабліва галівудскае. Не маё гэта.

Еўрарадыё: А навінамі цікавіцеся? Ведаеце, напрыклад, пра падзеі ва Украіне?

Аліна Арлова: Так прыкладна ведаю — гэта непазбежна, усе пра гэта пішуць і гавораць. Але моцна не ўнікаю ў сітуацыю, таму што ўсё гэта вельмі сумна. Што можна зрабіць, як гэтага можна пазбегнуць — не бачу я нічога .

Пра паэзію

Еўрарадыё: У апошні час у вас з'яўляюцца песні на вершы паэтаў — Ахматавай, Пушкіна, Мандэльштама, Блэйка. Наколькі прасцей пісаць песні на гатовыя ўжо словы?

Аліна Арлова: Вядома, што ў нейкім плане гэта лягчэй, таму што словы гатовыя, застаецца толькі праспяваць. Ды і наогул, пісаць тэксты самой не заўсёды лёгка, не заўсёды атрымліваецца. І цяпер мне гэта складаней даецца, чым у маладосці, магчыма, таму, што па-іншаму ацэньваю самі словы. У самім вершы, каб ён стаў песняй, павінна быць нейкая ясная рыфма, ясны і просты тэкст або проста меладычнасць, каб гэта можна было пакласці на музыку. А выбіраю я вершы, хутчэй, інтуітыўна.

Еўрарадыё: Ці збіраецеся папаўняць спіс паэтаў? Ці ёсць верагоднасць, што аднойчы гэтыя песні складуць дыск — класіка ў выкананні Аліны Арловай?

Аліна Арлова: Не ведаю, я неяк наперад не люблю планаваць. Усё неяк само сабой атрымліваецца, як і ў самой творчасці. Мне, напрыклад, цяжка нешта пра яго расказаць, таму што там вельмі шмат выпадковасцяў і супадзенняў, якія не залежаць ад мяне, ад маіх планаў, жаданняў. Таму вельмі цяжка сказаць, што будзе , і чаму так? Я так жа мала ведаю пра гэта, як і любы іншы чалавек ці слухач. А тое, што гэта можна ўсё аднойчы скласці ў адзін зборнік, ну, можа, калі-небудзь так і будзе.

Еўрарадыё: Дарэчы, вы часта прыязджаеце ў Беларусь, вас у нас любяць. Ці няма жадання пазнаёміцца з беларускай паэзіяй?

Аліна Арлова: Пакуль яшчэ я не думала пра гэта. Але, вядома, добра б як-небудзь і пазнаёміцца.

Пра аркестр

Еўрарадыё: Чытала, што ў вас нядаўна здарыўся вопыт выступлення з аркестрам? Якія эмоцыі? Дзе гэта адбывалася?

Аліна Арлова: Гэта быў канцэрт у межах фестывалю, які праходзіў у французскай Нармандыі ў невялікім мястэчку. Нам было прапанавана зрабіць невялікую праграму з камерным аркестрам. Аранжыроўку зрабіў гранд літоўскай музыкі, кампазітар Відмантас Бартулис — небанальная, цікавая аранжыроўка атрымалася. Так, гэта было ўпершыню, было хвалююча, вядома. Таму што, па-першае, гэта чужая краіна, а па-другое, патрэбная дакладнасць, аркестранты, яны ж прафесіяналы, не зусім творчыя людзі, а больш выканаўцы. Таму трэба было сабрацца, засяродзіцца. Было страшна. Але потым, калі гэта ўсё адбылося, зразумела, што аркестр надае музыцы сілу. Прыгожа ўсё было.

Еўрарадыё: Ці будзе працяг гэтай аркестравай гісторыі?

Аліна Арлова: Так , ёсць у нас думкі пра гэта. Усё падрыхтавана. Можна ўсё гэта адрэптаваць з літоўскім аркестрам. І, магчыма, у Маскве будзе канцэрт з аркестрам. Але, вядома, пакуль гэта ўсё толькі ў планах.

Пра ўнутранае

Еўрарадыё: Наколькі лёгка творчаму чалавеку дамовіцца з сабой? Наколькі характэрны для вас стан унутранай гармоніі?

Аліна Арлова: Вядома, складаней за ўсё дамовіцца з сабой. Мне напэўна, асабліва. І не таму, што я творчы чалавек, а таму што маю такі склад характару, я самакрытычная, ў ва мне шмат, бывае, не зусім здаровага перфекцыянізму, які тармозіць ўвесь працэс творчага выяўлення. Складана, вядома. І наогул, менш думаць трэба, больш рабіць. А то, калі ўсё гэта пачынаць аналізаваць, можна спалохацца і затрымацца. Плюс, творчасць невядома ад чаго залежыць — гэта не вырашыш, не прыдумаеш вось так вось спецыяльна, усё гэта адбываецца вельмі стыхійна ў маім выпадку. Таму незразумела, як і што рабіць, што з гэтага выйдзе. Трэба расслабіцца, напэўна, і аддацца пачуццю інтуіцыі. Але я не ведаю, як яе дасягнуць. Ну, гармонія, яна патрэбная ў гэтым. Ёсць яна ў ва мне, напэўна.

Еўрарадыё: Пра вас загаварылі ў 2008 годзе. І ўвесь гэты час вы цешыце новымі песнямі, альбомамі. Стамляецеся ад такога жыцця не стаміліся ад насычанасці, публічнасці, ад увагі?

Аліна Арлова: Я пазбягаю публічнасці і ўвагі — яны б мне заміналі. Я свядома пазбягаю гэтага шуму, і мяне пакінулі ў спакоі, чаму я вельмі рада. А канцэрты і ўсё астатняе... Не, я не стамілася. У мяне змяняецца падыход наогул да самога выканання. Я ўжо ўмею неяк пераключыцца, спадзяюся, што ўмею, вядома, да канца гэтаму немагчыма навучыцца. А канцэрты — чым далей, тым больш я ім рада. Усё вельмі добра развіваецца. Я не стамілася. Проста з'явіліся іншыя задачы.

Еўрарадыё: Чым бы вы займаліся, калі б не музыка?

Аліна Арлова: Я малюю, шмат чытаю, пішу нешта там, люблю літаратуру, цікаўлюся філасофіяй... А чым бы займалася... Цяжка сказаць, пакуль я гэтага не раблю.

Еўрарадыё: Наколькі важна музыканту быць свабодным ад абставінаў: працы, хатніх клопатаў?

Аліна Арлова: Мы ніколі не можам быць вольныя ад побыту, у рэшце рэшт, трэба ж зрабіць сабе ежу (смяецца) або прыбрацца — гэта непазбежна. Але, вядома, для любога мастака або творчага чалавека побыт не павінен пераважаць, таму што павінен заставацца вольны час для таго, каб нешта складаць.

Пра Літву і музыку

Еўрарадыё: Што цяпер цікавага адбываецца ў літоўскай музыцы? Наколькі на яе ўплываюць вятры сусветных тэндэнцый?

Аліна Арлова: Не ведаю наконт вятроў — у нас тут не так шмат усяго. І мне не здаецца, што нешта ўплывае. Ёсць нейкія свае тэндэнцыі, але яны некалькі адсталыя ад сусветных, мы тут як бы правінцыя, таму крыху па-іншаму ўсё адбываецца, чым там, на Захадзе, у свеце. Але гэта не дрэнна. Мне не так шмат падабаецца з нашай цяперашняй музыкі, але ёсць пару гуртоў. Не буду іх называць, таму што некаторыя з іх могуць мне быць сімпатычныя, тым больш, часта мы знаёмыя, і гэта ўсё міла, але так, каб афіцыйна заявіць, што мне падабаецца гэта і гэта, не магу. Таму што ў любым выпадку я не слухаю гэтую музыку дома, увогуле не слухаю.

Еўрарадыё: А як часта і што вы слухаеце дома?

Аліна Арлова: У школьны час і крыху пазней я слухала шмат музыкі. А цяпер менш, але больш якаснай, у сэнсе, лепш яе чую, сапраўды. А што гэта можа быць: класіка па радыё, Баха люблю, вядома. Вось, апошні тыдзень слухала альбом Massive Attack "Мezzanine" і два апошнія альбома Radiohead, хоць, вядома, я сто разоў іх чула. Сocteau Тwins я заўсёды люблю, Браяна Іна. Атмасфернай музыкі цяпер болей, інструментальнай, якая больш ўстаўляе, у якой больш паветра.

Пра канцэрт у Мінску

Еўрарадыё: Што вы прывезяце ў Мінск?

Аліна Арлова: Прывязём нашу апошнюю праграму. У нас цяпер памяняўся бубнач, адпаведна, дзе-нідзе ў нас змяніліся рытмы і ён унёс сваю лепту ў музыку. Ёсць новыя кампазіцыі. Я не люблю расказваць, што мы прывязем. Я ўвогуле бачу канцэрт кожны раз як новае дзеянне, якое не толькі залежыць ад нашай праграмы і ад нас, а, ясна, што і ад тых людзей, якія прыходзяць. Гэта ж агульнае: гледачы ўносяць сваю энергію, настрой і мы прывозім нешта. Ніколі не магу сказаць, што будзе і як будзе. Гэта як песню можна сыграць і адчуць па-рознаму. Ну, увогуле, мы прыедзем, а вы прыходзьце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі