Алексіевіч папрасіла ЕС не забараняць уезд беларусам
![Святлана Алексіевіч / EastNews](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_13.jpg.webp?itok=kqSzgzX6)
Святлана Алексіевіч / EastNews
Святлана Алексіевіч заклікала Літву і іншыя краіны Еўрасаюза не абмяжоўваць ўезд для беларусаў, піша DELFI.
Нельга вінаваціць грамадства за тое, што рэжым Лукашэнкі падтрымлівае Расію, мяркуе Алексіевіч.
— Вядома, уся краіна запоўненая расійскай зброяй, танкамі, самалётамі, але ж Беларусь іх не прымала, гэта не яе сябры — яна акупаваная тэрыторыя.
З 19 верасня ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы дзейнічае забарона на ўезд для расійскіх турыстаў праз знешнія межы Еўрапейскага Саюзу. Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце сказала, што магчыма ўвядзенне такіх жа абмежаванняў для турыстаў з Беларусі.
— Думаць, што праз гэта яны стануць рэвалюцыянерамі, наіўна, — кажа Алексіевіч. — Не стануць яны рэвалюцыянерамі, а жыццё ў іх стане цяжэй. Пацерпіць шмат людзей, якія былі са мной на маршах пратэсту, ім цяпер складана атрымаць візу, вучыцца.
На гэтым тыдні ў Каўнасе Святлане Алексіевіч уручылі рэгаліі ганаровага доктара універсітэта ім. Вітаўтаса Вялікага. Таксама яна ўдзельнічала ў фестывалі "Каўнаскі літаратурны тыдзень".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.