Алег Гайдукевіч: я перадаў Лукашэнку не подпісы, а сваю праграму

Алег Гайдукевіч: я перадаў Лукашэнку не подпісы, а сваю праграму

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч заявіў, што не перадаваў Аляксандру Лукашэнку 30 тысяч подпісаў, якія аддалі за яго. Пра гэта ён заявіў у сераду ў эфіры Еўрарадыё.

26 траўня, заяўляючы пра зняццё з прэзідэнцкай гонкі, Гайдукевіч заявіў, што 30 тысяч подпісаў, адданых за яго, ён перадасць на карысць Аляксандра Лукашэнкі

Цяпер ён кажа, што выказваўся празмерна эмацыйна. Гайдукевіч прызнаў, што перадача подпісаў ад аднаго прэтэндэнта на карысць другога немагчымая. Насамрэч, па яго словах, ён перадаў у штаб Лукашэнкі сваю праграму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі