Akute нарэшце прэзентавалі сваё першае музычнае відэа

Рэжысёрам кліпа "Бегчы" стаў малады беларускі кінарэжысёр Арцём Лобач. Ужо вядома, што відэа трапіць у эфір не толькі беларускіх каналаў. На мінулагодняй прэміі Еўрарадыё "Даём рады" музыкі атрымалі адмысловую ўзнагароду ад тэлеканала A-One — ратацыю кліпа.


"Гэта проста адна з першых песень, якія з'явіліся падчас напісання новага матэрыялу для трэцяга дыска, — тлумачыць выбар трэка басіст гурта Раман Жыгараў. — Менавіта таму яна была нам бліжэй для візуалізацыі. Ну, і па-другое, рэжысёр Арцём Лобач таксама адабраў менавіта гэтую песню. Наконт самога відэа магу толькі сказаць, што здымалі мы сюррэалістычны кліп, здаецца, што такім ён і атрымаўся”.


Цяпер Akute працуюць над новым, пакуль безназоўным альбомам. Дыск знаходзіцца на фінальнай стадыі апрацоўкі і таксама убачыць свет неўзабаве.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі