Актывізавалася супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у сферы аховы здароўя

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", рашэннем Еўракамісіі зацверджаная праграма дзеянняў ЕС для Беларусі "Міжнародная акрэдытацыя лабараторый для выпрабоўвання прадукцыі медычнага прызначэння і падтрымка аховы здароўя". Праграма, якую распрацавалі Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Прадстаўніцтва Еўрасаюза, мае на мэце найперш умацаванне інфраструктуры забеспячэння якасці фармацэўтычнай прадукцыі.



Агульны бюджэт праграмы на чатыры гады складзе 8,3 млн еўра.



Адзначаецца, што супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза ў сферы аховы здароўя ў 2013 годзе актывізавалася.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі