Вы тут

Актывістку прафсаюза РЭП асудзілі на два гады калоніі

Зінаіда Міхнюк

Актывістку прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк асудзілі на два гады калоніі. Яе прызнаді вінаватай у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Працэс прайшоў за адзін дзень у судзе Ленінскага раёна Брэста. 

60-гадовую прафсаюзную актывістку затрымалі 25 сакавіка 2022 года пасля ператрусаў у яе дома і на офісе арганізацыі. Да суда яна была ў СІЗА №7 Брэста.

Як паведамлялася, абвінавачванне ёй было выстаўленае на падставе тэлефоннага праслухоўвання.

Дарэчы, сам прафсюз РЭП 11 красавіка быў дададзены ў спіс тэрарыстычных арганізацый на падставе рашэння КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.