Аграсядзібы змогуць праводзіць банкеты, вяселлі і юбілеі

Аграсядзібы змогуць праводзіць банкеты, вяселлі і юбілеі

Аграсядзібы ў Беларусі атрымалі права аказваць больш шырокі пералік паслуг. Пры гэтым на іх не будуць накладаць дадатковыя падаткі. Як і раней, уладальнікі аграсядзібаў будуць плаціць адну базавую велічыню за год (на сённяшні дзень — 23 рублі). Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы "Аб развіцці аграэкатурызму", які быў падпісаны 9 кастрычніка.

Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, аграсядзібы атрымалі права праводзіць банкеты, юбілеі і вяселлі. Таксама ў іх будзе больш магчымасцяў для афіцыйнага працаўладкавання персаналу. Кухар альбо адміністратар будуць працаваць па працоўнай дамове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі