АГП заявіла, што Лукашэнка і ўрад Мясніковіча павінны пайсці ў адстаўку

Палітсавет Аб'яднанай грамадзянскай партыі запатрабаваў адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, ўраду Міхаіла Мясніковіча і кіраўніцтва Нацыянальнага банка, вінаватых за крызісную сітуацыю ў эканоміцы. У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што ўлада дапусціла трэці за апошнія пяць гадоў валютна-фінансавы крызіс і гэтым "прадэманстравала сваю поўную бездапаможнасць ды страціла ўсялякае маральнае права кіраваць краінай". Палітсавет АГП перакананы, што "ніякія дэкаратыўныя меры не дапамогуць, настаў час называць рэчы сваімі імёнамі" і народ мае права запатрабаваць адстаўкі кіраўніцтва Беларусі.

АГП крытыкуе ўвядзенне 30%-га збору ў продажу валюты. "Дадзеная мера з'яўляецца чарговай спробай перакласці адказнасць за адсутнасць прадуманай эканамічнай стратэгіі на насельніцтва і бізнэс", — гаворыцца ў дакуменце. З яго поўным зместам можна пазнаёміцца тут.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі