Вы тут

"Аэрафлот" аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Беларусь

З 21 верасня для беларусаў здымаюцца абмежаванні на ўезд у РФ праз паветраныя пункты пропуску / БЕЛТА

"Аэрафлот" аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Беларусь, паведамляе прэс-служба расійскай авіякампаніі. Яны будуць выконвацца раз на тыдзень — па суботах, пачынаючы з 26 верасня: SU1842 Масква — Мінск і SU1843 Мінск — Масква.

"Па меры аднаўлення міжнароднага паветранага спалучэння частата выканання рэйсаў можа мяняцца", — адзначаюць у "Аэрафлоце".

Як паведамляла Еўрарадыё, з 21 верасня для беларусаў здымаюцца абмежаванні на ўезд у РФ праз паветраныя пункты пропуску. А вось абмежаванні на ўезд грамадзян Беларусі ў Расію аўтамабільным і чыгуначным транспартам захоўваюцца.

"Аэрафлот" спыніў рэгулярныя палёты ў Беларусь вясной 2020-га, калі ў РФ пачалі дзейнічаць абмежаванні з-за распаўсюду каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.