Адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі пазбавілі ліцэнзіі
![Уладзімір Пыльчанка / кадр з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pulczanka-0912.jpg.webp?itok=ZVeTWPvn)
Уладзімір Пыльчанка / кадр з відэа
Савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў выключыз з свайго складу адваката Уладзіміра Пыльчанку, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі. Ён абараняў інтарэсы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі.
Без адвакацкай ліцэнзіі Пыльчанка не зможа падаваць скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб, наведваць Калеснікаву ў калоніі, удзельнічаць у пасяджэннях.
"4 гады і 3 месяцы я адпрацаваў адвакатам. І так атрымалася, што большую частку свайго стажа я меў гонар абараняць і рэпрэзентаваць інтарэсы па-сапраўднаму годных і, без перабольшвання, гераічных людзей. Гэта было неверагодна драйвова, хоць невыносна складана і літаральна на мяжы ўласных магчымасцяў", — так пракаментаваў навіну сам Пыльчанка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.