Адвакат абвяргае чуткі, што Бабарыку адпусцілі пад хатні арышт

Адвакат абвяргае чуткі, што Бабарыку адпусцілі пад хатні арышт

Увечары 24 лютага ў інтэрнэце стала распаўсюджвацца інфармацыя, што экс-старшыню праўлення "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыку нібыта перавялі з СІЗА пад хатні арышт. Чуткі папаўзлі на наступны дзень пасля таго, як у судзе па "справе Белгазпрамбанка" быў абвешчаны перапынак.

Адвакат Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі не пацвердзіў звесткі пра змену меры стрымання.

"Меру стрымання Віктару Дзмітрыевічу не змянілі. Яшчэ ўчора [г.зн., 23 лютага. — Еўрарадыё] я разам з калегай Наталляй Мацкевіч наведваў яго ў СІЗА КДБ. Мяркуючы з таго, што мы бачым у судзе, ніякіх перадумоваў для змены меры стрымання на хатні арышт не назіраецца", — перадае TUT.by словы Лаеўскага.

У СІЗА КДБ Віктар Бабарыка знаходзіцца з 18 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі